Пра нас
Хто мы такія?
Мы — каманда юрыстаў і юрыстак з вопытам грамадзянскіх, гаспадарчых і крымінальных спраў. Пачаўшы з дапамогі блізкім па размеркаванні і прызыву, мы вырашылі пашырыць кола на ўсіх, хто мае патрэбу, абсалютна бясплатна.
Наша гісторыя
Будучы студэнтамі мы ўвесь час знаходзіліся ў стане стрэсу: з-за прызыву ў войска і магчымасці размеркавання ў далёкі рэгіён. Працэсы непразрыстыя і без парады спецыяліста студэнт адчувае сябе пакінутым і бездапаможным.
Не ісці ў войска або атрымаць добры “распред” рэальна без галаўнога болю і парушэнні закона. Давайце спрабаваць разам!