Планую пераехаць у бліжэйшы час. Як аформіць пашпарт серыі PP?
Для таго, каб аформіць пашпарт серыі “РР”, неабходна пацвярджэнне наяўнасці пастаяннага пражывання за межамі Беларусі. Зрабіць гэта магчыма пастаноўкай на так званы “кансульскі ўлік” у краіне вашага знаходжання.
Для пастаноўкі на ўлік неабходна мець наступныя дакументы:
- Запоўненая анкета;
- Пашпарт (арыгінал + копія старонак 31-33);
- Сведчанне аб нараджэнні (арыгінал + копія);
- 4 каляровыя фатаграфіі 40 х 50 мм (на адным аркушы);
- Працоўная кніжка заяўніка (арыгінал + копія);
- Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае ваша права на пражыванне ў краіне знаходжання. Напрыклад, гэта можа быць від на жыхарства альбо нават пашпарт замежнай дзяржавы.
Што рабіць далей?
Пасля пастаноўкі на консульскі ўлік пашпарт серыі “PP” афармляецца ў галоўным консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў альбо ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Беларусі (па месцы вашай рэгістрацыі).
Калі ў вас узніклі пытанні адносна працэдуры — звяртайцеся да нас па спасылцы ніжэй. Мы адкажам на любыя цікавыя для вас пытанні, а таксама дапаможам вырашыць любую праблему, звязаную з атрыманнем пашпарта “PP”.
Пра тое, як пазбегнуць арміі па псіхіятрыі, чытайце ў суседнім матэрыяле.