Іншыя пытанні

Знайдзі адказ на пытанне, якое цікавіць цябе, у поўнай базе прававых дадзеных па моладзевых пытаннях.

Як хутка пасля заканчэння вну могуць прызнаць «дармаедам»?

Спісы грамадзян, не занятых у эканоміцы фарміруюцца кожны квартал. Па агульным правіле, патрапіць у спіс можна на працягу квартала, наступнага за кварталам. Для студэнтаў прадугледжана выключэнне: яны не падлягаюць унясенню ў базу да канца каляндарнага года, у якім скончылася навучанне. Чытайце падрабязней у поўным матэрыяле:

Полный материал

Ці можна выязджаць за мяжу падчас вучобы?

Увогуле — так. Аднак існуе працэдура ўзгаднення выезду, вызначаная Аглядам Канстытуцыйнага Суда ад 15.10.2007 года. Падрабязней чытайце ў поўным матэрыяле:

Полный материал

Чуў, што можна пазбегнуць прызыву па псіхіятрычных паказаннях. Якіх падстаў будзе дастаткова?

Так, па пэўным спектры псіхіятрычных захворванняў прызыўнік не прыдатны да службы: афектыўныя засмучэнні (настроі), псіхічныя і паводзінавыя засмучэнні, эпілепсія, засмучэнне асобы і іншыя. Чытай дэталёвей у матэрыяле

Полный материал

Збіраюся адлічвацца з універсітэта. Ці паспеюць прызваць у бліжэйшую прызыўную кампанію?

Усё залежыць ад аператыўнасці ваенкамата і ваенна-ўліковага стала ўніверсітэта. Пры падпісанні абыходнага ліста вельмі высокая рызыка атрымаць позву пад роспіс прама ва ўніверсітэце. Як варыянт можна не прыходзіць па дакументы пасля прызыўной камісіі.

Чытайце падрабязней у матэрыяле:

Полный материал

Планую пераехаць у бліжэйшы час. Як аформіць пашпарт серыі PP?

Згодна з дзейным заканадаўствам, пашпарт серыі PP магчыма аформіць толькі пры наяўнасці дзеючага віду на пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь. Для гэтага неабходна звярнуцца ў галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС або ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі УУС па месцы апошняй рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь (па месцы апошняга жыхарства бацькоў – для асоб, якія не пражываюць у Рэспубліцы Беларусь).

Гэта значыць, пастаяннае пражыванне = стаць на консульскі ўлік. Аб тым, як стаць на консульскі ўлік чытайце ў нашым поўным матэрыяле.

Полный материал

За адмову ад удзелу ў грамадскім жыцці абяцаюць не даць месца ў інтэрнаце. Пад якой падставай мне могуць адмовіць у засяленні?

Права на засяленне ў інтэрнат рэгламентуецца кожным універсітэтам індывідуальна. Аднак, паводле агульнай практыкі жадаючыя атрымаць месца ў інтэрнаце дзеляцца на тры катэгорыі: маюць права на засяленне па-за чаргой, у першую чаргу і ўсе астатнія.

Сіроты, паўсіроты, дзеці без апекі бацькоў, інваліды з дзяцінства, дзеці са шматдзетных сем’яў, студэнты, якія пражываюць у раёнах, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, дакладна атрымліваюць інтэрнат.

Сярод фармальных падставаў для незасялення ў інтэрнат можна вылучыць 2 выпадкі. Якія менавіта? Чытайце ў поўным артыкуле.

Полный материал

Нас выганяюць з інтэрната на выходныя на падставе дэзінфекцый, каб мы прагаласавалі датэрмінова. Што рабіць?

Дэзінфекцыя не з’яўляецца падставай для высялення з інтэрната.

Гэта прыватны выпадак злоўжывання ўладай, варта папрасіць загад аб тым, што будзе праводзіцца дэзінфекцыя. Важна не ўступаць у канфлікт, а паспрабаваць развязаць сітуацыю. У прававых дакументах няма падставы для “выгнання з інтэрната з прычыны дэзінфекцыі”.

Падобныя патрабаванні падвяргаюцца абскарджанню. Як і дзе рэгулюецца пражыванне ў інтэрнатах, а таксама куды менавіта падаваць скаргі чытайце ў поўнай версіі матэрыялу:

Полный материал
Атрымаць кансультацыю

Звяжыся з нашай камандай, каб атрымаць разгорнутую кансультацыю па любой тэме, звязанай з правамі прызыўнікоў, студэнтаў і маладых спецыялістаў

Звязацца
Атрымаць кансультацыю
Патрэбна дапамога?