Ці можна выязджаць за мяжу падчас вучобы?
Служба ў арміі залічваецца ў тэрмін размеркавання.
Якое агульнае правіла?
У тэрмін абавязковай працы па размеркаванні (ч. 8 арт. 72 Кодэкса аб адукацыі) або ў кошт брані (ч. 4 арт. 73 Кодэкса аб адукацыі) залічваюцца перыяды ваеннай службы па прызыве, ваеннай службы па кантракце, службы ў рэзерве, альтэрнатыўнай службы, калі гэтыя перыяды мелі месца пасля размеркавання на працу або працаўладкавання ў кошт брані, па жаданні выпускніка, маладога спецыяліста, маладога рабочага (служачага).
Аналагічнае правіла прымяняецца і для працы па пераразмеркаванні (ч. 7 арт. 74 Кодэкса аб адукацыі).
Такім чынам, калі вас прызвалі ў армію на год, то гэты тэрмін можна залічыць, і тэрмін размеркавання складзе адзін год.
Што, калі я вярнуся з арміі, а наймальнік больш не зможа прадаставіць мне месца працы?
Такія сітуацыя – падстава для пераразмеркавання ў тым выпадку, калі вас звольняць з ваеннай службы раней за тэрмін праходжання ваеннай службы (п. 3.4.2. ч. 3.4 арт. 74 Кодэкса аб адукацыі), а наймальнік не зможа прадаставіць месца працы, да якога вас накіравалі на працу да прызыву.
Калі мяне прызавуць у армію, ці трэба будзе мне кампенсаваць кошт навучання дзяржаве?
Не. Згодна з п. 1 ч. 4 арт. 78 Кодэкса аб адукацыі, сродкі, затрачаныя на падрыхтоўку спецыяліста, не спаганяюцца ў выпадку праходжання ваеннай службы на працягу тэрміну службы.
Пры немагчымасці пераразмеркавання сродкі не спаганяюцца нават у выпадку, калі салдат быў звольнены раней за ўстаноўлены тэрмін службы (п. 3 ч. 4 арт. 78 Кодэкса аб адукацыі).