Нас выганяюць з інтэрната на выходныя на падставе дэзінфекцый, каб мы прагаласавалі датэрмінова. Што рабіць?
Агульныя правілы карыстання жылымі памяшканнямі ўстаноўлены:
- Жыллёвым Кодэксам;
- Адпаведнай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- Унутранымі правіламі распарадку вашай установы адукацыі.
Згодна з гэтымі правіламі, дэзінфекцыя не можа з’яўляцца падставай для часовага, або пастаяннага высялення з інтэрната.
Падобная практыка з’яўляецца прыватным выпадкам злоўжывання. Калі да вас звярнуліся з такім патрабаванням — смела прасіце загад, або пастанова ў якім прапісана аб неабходнасці правядзення дэзінфекцыі, або іншых іншых работ. Хутчэй за ўсё такога дакумента не знойдзецца, і вы зможаце застацца ў вашым памяшканні.
Калі ж вам адмаўляюць у прадастаўленні такога дакумента, паспрабуйце вырашыць сітуацыю мірным шляхам. Напрыклад, спашліцеся на асабістыя планы: прыезд бацькоў, жаданне выспацца перад кантрольнымі, альбо іспытамі, уборка памяшкання.
У самым крайнім выпадку, дзеянні супрацоўнікаў можна абскардзіць. Для гэтага неабходна звярнуцца да кіраўніка вашага інтэрната, альбо ў суд па месцы знаходжання інтэрната (універсітэта). Аднак, для гэтага вам спатрэбяцца нейкія пацверджанні: фота загадаў/пастаноў, аўдыё/відэазапіс, любыя іншыя фактычныя доказы.
Калі ў вас не атрымліваецца адстаяць сваё права, або ўзніклі якія-небудзь удакладняючыя пытанні — не саромейцеся звярнуцца да нашых юрыстаў. Мы бясплатна і аператыўна падкажам як быць. Звярнуцца можна па спасылцы ніжэй.