Як размеркавацца ў кампанію, дзе я ўжо працаўладкаваны(-ая)?
Самы аптымальны варыянт — прайсці пераддыпломную практыку па месцы працы, а затым падаць у ўніверсітэт індывідуальную заяўку ў гэтую кампанію.
Агульнае правіла такое: пры размеркаванні ў першую чаргу задавальняюцца патрэбы заказчыкаў кадраў (звычайна гэта дзяржаўныя органы і арганізацыі, якія заключылі спецыяльныя дамовы з універсітэтам), і толькі потым адбываецца размеркаванне выпускнікоў у іншыя арганізацыі на падставе іх пісьмовых запытаў аб размеркаванні выпускнікоў (уключаючы індывідуальныя заяўкі) (п. 13 Палажэння аб парадку размеркавання).
Тым не менш, з агульнага правіла ёсць і выключэнне: асабістыя запыты задавальняюцца, калі гэта запыт ад арганізацыі, у якой выпускнік праходзіў вытворчую або пераддыпломную практыку.
Такім чынам, прадастаўленне індывідуальнай заяўкі не гарантуе размеркаванне менавіта ў гэтае месца, але шанцы размеркавання ў кампанію, у якой вы працуеце, значна вышэй, калі вы праходзілі ў ёй жа пераддыпломную практыку.
Універсітэт звычайна прадастаўляе ўзоры індывідуальнай заяўкі, якія трэба прынесці на працу: там яе падпішуць і паставяць пячатку. Далей гэтая заяўка прадастаўляецца назад ва ўніверсітэт (Індывідуальная заяўка на размеркаванне на прыкладзе ФМА БДУ).
У ўніверсітэце могуць сказаць, што вас не размеркуюць па заяўцы, бо дзяржорган мае патрэбу ў вас мацней. Але важна трымаць у галаве выключэнне (размеркаванне па месцы праходжання практыкі) і не баяцца адстойваць сваю пазіцыю і памятаць пра магчымасць абскардзіць рашэнне камісіі.
Вам таксама могуць быць цікавыя наступныя матэрыялы:
- Ці можна адмовіцца ад размеркавання не па спецыяльнасці?
- Як атрымаць свабодны дыплом?
- Ці можна ўладкоўвацца па размеркаванні да сябе ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка?
Калі ў вас усё яшчэ ўзнікаюць пытанні — не саромейцеся звяртацца ў нашу службу юрыдычнай падтрымкі! Мы дапаможам вам адстаяць вашы законныя правы і пракансультуем па любым пытанні. Спасылка на службу ніжэй.